Ксения Лукашенко: «Меня приняли как родную»

Здоровье Молодёжь

«Ці не сваячка вы Прэзідэнта?»

Ксенiя Лукашэнка раней не ведала, дзе размяшчаецца Шумiлiна. Вось ужо другi год працуе ў Шумілінскай раённай бальніцы медсястрой і кажа, што палюбiла цiхi і ўтульны гарадок. Падчас размеркавання пасля заканчэння Аршанскага медыцынскага каледжа перад Ксенiяй быў выбар: паехаць працаваць у Новалукомль цi ў Шумiлiна. Выбрала райцэнтр, усё ж блiжэй і больш зручна дабiрацца да бацькоў (дзяўчына родам з Магiлёўскай вобласцi). Тым больш што кіраўніцтва ЦРБ паабяцала, што забяспечыць жыллём. Так i выйшла: прадаставiлi пакой у iнтэрнаце, дзе цёпла i камфортна.

«Ехаць на першае працоўнае месца ў незнаёмую мясцовасць было трохi боязна, – прызнаецца Ксенiя. – Але мне пашанцавала з калектывам: прынялi, як родную, усе ўзялiся дапамагаць. Пераймала вопыт у медсясцёр рэанiмацыйнага аддзялення. За год работы стала больш камунiкабельнай. Калi ў першыя тыднi работы баялася сталых пацыентаў, у кожнага ж свае прэтэнзii, то цяпер усё ў парадку. Раніцай у палату заходжу з усмешкай, iншы раз i з жартамі. У адказ усмiхаюцца i хворыя – пазiтыўны настрой

забяспечаны на ўвесь дзень. Ну, а калi навiчкi дазнаюцца, як маё прозвiшча, то абавязкова спытаюць: “Ці не сваячка вы Прэзiдэнта?”. Я толькi ўсмiхаюся ў адказ: ды цi мала беларусаў з аднолькавымі прозвiшчамі».

«Медыцынская сястра  Ксенiя  Лукашэнка работу сваю выконвае шчыра i ста-ранна, не дарэмна ж пацыенты адрасуюць ёй шмат падзяк, – зазначыла галоўны ўрач ЦРБ Святлана Лінкевіч. – Бачна, што ў маладога спецыяліста ёсць гарачае жаданне вучыцца, рухацца ўперад, быць лепшай».

Магчыма, і сваё знакамітае прозвішча апраўдаць.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *