Где можно и где нельзя взрывать петарды и запускать фейерверки

Безопасность Закон

Дзе можна і нельга ўзрываць петарды?

Дзе можна ўзрываць петарды і феерверкі, каб не атрымаць штраф? На гэтыя пытанні адказвае старшы ўчастковы інспектар РАУС Дзмітрый Зубараў:

– Катэгарычна забаронена ўзрываць петарды ў грамадскім месцах – ля жылых дамоў, у парках і скверах. Для гэтага варта выбіраць бязлюдныя і бяспечныя месцы. Для запуску феерверкаў трэба адысці на бяспечную адлегласць ад выпадковых прахожых, блізляжачых будынкаў і аўтамабіляў, якія можна пашкодзіць.

Піратэхніку трэба прымяняць выключна ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі па эксплуатацыі завода-вытворцы. У ёй значацца абмежаванні па ўмовах прымянення вырабаў, спосабы бяспечнага запуску, памеры небяспечнай зоны, умовы захоўвання, тэрмін годнасці і спосабы ўтылізацыі.

Выкарыстанне петард, ракетніц і феерверкаў у грамадскіх месцах расцэньваецца як дробнае хуліганства. Парушальніка чакае штраф ад 2 да 30 БВабо грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Калі правапарушальніку-падлетку няма 14 гадоў, да адказнасці прыцягнуць бацькоў. Ім пагражае штраф да 10 БВ.

У выпадку, калі будзе ўчынена шкода здароўю ці маёмасці навакольных, віноўніка прыцягнуць да крымінальнай адказнасці (максімальнае пакаранне – абмежаванне волі да 2-х гадоў), таксама давядзецца кампенсаваць маральны і матэрыяльны ўрон.

У гэтым годзе ўчастковымі інспектарамі РАУС складзены адзін пратакол за ўзрыў петард. Правапарушальнік кідаў іх з балкона шматкватэрнага дома, за што атрымаў штраф памерам у 2 БВ.

Людміла ЗУЙКОВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *