Ёлка ёсць – і святы будуць
Вось і апошні месяц года. Ужо праз тры тыдні мы будзем святкаваць надыход Новага 2024 года. Для работнікаў культуры гэта, напэўна, самы напружаны час. Якія сюрпрызы і падарункі рыхтуюць яны для нас на калядныя і навагоднія святы? Некаторымі сакрэтамі навагодняй праграмы з чытачамі газеты падзялілася загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Ласянкова.
Ужо з 19 снежняШумілінская цэнтральная бібліятэчная сістэма арганізуе экспрэс-маршрут “Спяшаемся вам казку падарыць”.Святочны настрой вясковым жыхарам будуць узнімаць работнікі бібліятэкі, якія пераўтворацца ў казачных персанажаў і на бібліёбусе даставяць сваім чытачам кнігі і часопісы.
Галоўная святочная праграма адкрыецца 22 снежня “Навагоднім марафонам” – традыцыйным шэс-цем Дзедаў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў, якое завершыцца забаўляльнай праграмай каля навагод-няй ёлкі ў гарадскім парку.
У гэты ж дзень у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрыецца выстава ёлачных цацак і навагодніх атрыбутаў з прыватнай калекцыі віцебскай калекцыянеркі Наталлі Кавалёвай “Зроблена чараўніком”.
А 27-31 снежняў музеі будзе працаваць выстава творчых кампазіцый “Калядная свечка – свечка міру і памяці”.
На каталіцкія Каляды (25 снежня) раённы цэнтр культуры запросіць на прэм’еру спектакля-казкі па п’есе Ю. І. Баганава “Як Кашчэй Несмяротны на Васілісе жаніўся”. Білет на спектакль каштуе 7 рублёў.
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” 28 снежня пройдзе ранішнік для вучняў з устаноў адукацыі раёна, будзе паказаны спектакль.
29-30 снежняў дэндрапарку Шумілінскага лясгаса будзе працаваць Рэзідэнцыя Дзеда Марозаз забаўляль-най праграмай “Зачараваны куфар Дзеда Мароза”. Кошт білета – 5 рублёў.
Навінкай сёлетніх святкаванняў стане навагодні вечар для дарослых “Новы год адсвяткуем разам танцам, гумарам і песняй”, які адбудзецца ў раённым цэнтры культуры 29 снежня ў 18.00 (кошт білета – 10 руб.).
Галоўныя святочныя і казачныя персанажы з 28 па 30 снежня будуць працаваць і з выездам ў арганізацыі ці на дом. Не спазніцеся заказаць у раённым цэнтры культуры (тэл. +375 29 760-52-06) святочнае віншаванне з удзелам Дзеда Мароза для калектыва (кошт 50 руб.) ці дамоў (25 руб.).
Па папярэднім запісе раённы Дом рамёстваў пакажа ва ўстановах адукацыі раёна спектакль узорнага лялечнага тэатра “Батлейка” “Дзень апошні снежня” (кошт білета 2 руб.).
Ну, а сустрэць Новы 2024 год у ноч з 31 снежня на 1 студзеня работнікі культуры прапануюць забаўляльнай праграмай “Навагодняя тусоўка” каля ёлкі ў гарадскім парку (01.30-3.00) і маладзёжнай дыскатэкай “Навагодні флэш-моб” у раённым цэнтры культуры (3.00-6.00).
Гэта толькі асноўныя святочныя мерапрыемствы. Шматлікія мерапрыемствы, канцэрты, забаўляльныя праграмы, дыскатэкі будуць арганізаваны ва ўсіх клубах і дамах культуры раёна.
З надыходзячым!
Па маршруце навагодняга марафону прабег Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.