Вопросы сбора налогов, исполнения административных процедур и работы Молодёжного парламента обсудили на заседании президиума районного Совета депутатов

Новости Общество Официально

АБМЕРКАВАНА НА ПАСЯДЖЭННІ ПРЭЗІДЫУМА РАЙСАВЕТА

Збор падаткаў і адміністрацыйныя працэдуры

Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прайшло з запрашэннем членаў Маладзёжнага парламента, створанага пры прадстаўнічым органе ўлады. Дэпутаты абмеркавалі збор падаткаў і выкананне адміністрацыйных працэдур у органах улады.

Як заўважыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, адкрываючы пасяджэнне, стала добрай традыцыяй запрашаць моладзь на сесіі і пасяджэнні органаў улады, каб яны маглі пазнаёміцца з іх работай, унікнуць у прынцыпы дзеяння ўлады і ў будучым стаць кадравым рэзервам кіраўнікоў арганізацый і дэпутацкага корпусу.

Дакладчыкам па першым пытанні аб прымаемых мерах па выкананні планаў паступлення ў бюджэт і захаванні падатковага заканадаўства суб’ектамі гаспадарання раёна стала намеснік начальніка інспекцыі–начальнік аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шумілінскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскім раёне Вольга Каўгунова. Яна падрабязна прааналізавала падатковую базу, паступленне падаткаў у кансалідаваны і раённы бюджэты, вызначыла асноўныя парушэнні, якія дапускаюць арганізацыі раёна. Так, сёлета скарачаецца колькасць падаткаплацельшчыкаў за кошт пераходу ІП на іншыя фор-мы выплаты падаткаў ці іх ліквідацыі. Сярод парушэнняў была адзначана запазычанасць у 767 тысяч рублёў шасці сельгасарганізацый. Вядзецца работа па пагашэнні даўгоў перад бюджэтам. Інспекцыя арганізоўвае праверкі, у тым ліку і па сігналах грамадзян аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (звычайна гэта здача кватэр у наём), прыцягвае парушальнікаў да адказнасці.

Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольга Баранава праінфармавала дэпутатаў аб рабоце па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур мясцовымі органамі ўлады.

Сельвыканкамамі прынята ад грамадзян за 9 месяцаў бягучага года 2777 заяў, што складае 97% да адпаведнага перыяду мінулага года. На ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур пададзена 2577 заяў ад грамадзян і 122 заявы ад юрыдычных асоб. У райвыканкаме і яго структурных падраздзяленнях прыняты 5734 заявы (93%). Найбольш за-патрабаванымі працэдурамі з’яўляюцца абмен пашпарта, выдача даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям’і, рэгістрацыя па месцы жыхарства, выдача даведак з запісаў актаў грамадзянскага стану. Паступова павялічваец-ца колькасць электронных зваротаў і электроннага дакументаабароту пры выкананні адміністрацыйныхпрацэдур.

На пасяджэнні прэзідыума выступіла старшыня Маладзёжнага парламента Шумілінскага раёна Аліна Траццякова, якая расказала аб рабоце парламента ў бягучым годзе. Моладзь бярэ актыўны ўдзел у грамадскіх, патрыятычных справах і акцыях. Так, па ініцыятыве Маладзёжнага парламента была праведзена акцыя “Свечка памяці”. Разам з тым маладыя людзі, у тым ліку і члены парламента, не праяўляюць ініцыятыў, слаба ўзаемадзейнічаюць з дэпутатамі.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава нагадала членам Маладзёжнага парламента пра магчы-масць фінансавання маладзёжных праектаў па праграмах маладзёжнай палітыкі і пажадала ім большай актыўнасці ў вылучэнні праектаў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *