ООО «Вежа»: сырья достаточно на весь сезон

Экономика

Яблыкі збіралі ўсёй вобласцю

Калі летась яблычны ўраджай па раёне быў добры, то сёлета сады беднаватыя. Таму ў гэтым годзе падчас нарыхтоўкі сыравіны работнікам ТАА «Вежа» прыйшлося нялёгка.

І прадпрыемства вырашыла шукаць сыравіну ў іншых раёнах вобласці і нават за яе межамі. «У Пастаўскім, Міёрскім, Верхнядзвінскім і іншых раёнах ў жніўні-кастрычніку мы арганізавалі свае пункты прыёмкі яблыкаў, – расказаў дырэктар ТАА “Вежа” Віктар Гутараў. – Таксама сыравіну закуплялі і на Міншчыне. Яшчэ ў пачатку лістапада нам прывозілі апады зімовых гатункаў яблыкаў. Такім чынам назапасілі каля трох тысяч тон яблыкаў. З іх перапрацавалі больш за 2,5 тысячы дэкалітраў соку – гэтага хопіць, каб прадпрыемства працавала без збояў да наступнага сезону».

Нагадаем, што прадукцыя ТАА «Вежа» мае попыт як у нашай краіне, так і ў Расійскай Федэрацыі. Па Віцебскай вобласці прадпрыемства актыўна  ўзаемадзейнічае з буйнымі гандлёвымі сеткамі – «Веста», «Еўрагандаль», «Дабраном», «Светафор», «Карона», «Гіппа», «Ніка» і іншымі.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *