Кто такие дропы и что их связывает с мошенниками и несовершеннолетними?

Закон Происшествия

Хто такія дропы і што іх звязвае з махлярамі? Хто такія дропы і якое дачыненне яны маюць да непаўналетніх?

На гэтыя пытанні адказвае ўчастковы інспектар РАУС Уладзімір Семчанка:

– Сёння падлеткі прыцягваюцца да адказнасці не толькі за крадзяжы, грабяжы і хуліганствы. Спіс здзяйсняемых імі злачынстваў пашырыўся. У прыватнасці, у яго дадаліся нелегальныя заробкі, якія дзеці знаходзяць у інтэрнэце і за якія пагражае адказнасць. Непаўналетнія афармляюць на сябе банкаўскія карты і рахункі, прадаюць логіны і паролі да інтэрнэт-банкінгу.

Такіх прадаўцоў называюць дропамі (падстаўнымі асобамі), яны працуюць у адной схеме з інтэрнэт-махлярамі.

Самі таго не падазраючы, дропы дапамагаюць злачынцам адмываць грошы, якія атрыманы незаконным шляхам. У большасці выпадкаў размова тычыцца кіберзлачынцаў.

Калі банкаўская картка непаўналетняга выкарыстоўваецца з мэтай махлярстваў, падлетку, пачынаючы з 16-гадовага ўзросту, пагражае крымінальная адказнасць (пазбаўленне волі да 10 гадоў).

Паважаныя бацькі! Калі вы заўважылі ў сваіх непаўналетніх дзяцей банкаўскія карткі, якія самі не афармлялі, біце трывогу.

Пагаварыце са сваім сынам ці дачкой і высветліце, пры якіх абставінах і для чаго была аформлена картка. Таксама вы можаце звязацца са сваім участковым і атрымаць кампетэнтную інфармацыю, як вам дзейнічаць далей і куды звяртацца.

Участковыя інспектары міліцыі дзяжураць па серадах у грамадскіх пунктах аховы правапарадку: з 10.00 да 13.00 – у сельскай мясцовасці, з 17.00 да 20.00 – у Шуміліне і Обалі.

Людміла ЗУЙКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *