Сладкие подарки на Новый год. Что предлагают шумилинские магазины?

Новости Экономика

Калі вы ў пошуках салодкага падарунка

Набліжаецца Новы год, свята цудаў, чараўніцтва, сюрпрызаў і падарункаў. Для дзяцей – абавязкова салодкіх падарункаў. Пытанне актуальнае не толькі для бацькоў, але і арганізацый, школ, дзіцячых садкоў, прафсаюзных камітэтаў і іншых суб’ектаў гаспадарання. Дарыць салодкія прысмакі – даўняя добрая традыцыя. У многіх магазінах падарункі ўжо маюцца ў продажы.

Мы вырашылі вывучыць тэму і тым самым дапамагчы ўсім зацікаўленым сарыентавацца ў асартыменце і коштавым дыяпазоне навагодніх падарункаў, якія прапаноўваюць гандлёвыя аб’екты Шумілінскага раёна. На маніторынг адправіліся разам з галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама Катарынай Ставер.

Уасартыменце прадстаўлены наборы вагой ад 250 г да 1,2 кг. Кошт падарунка залежыць ад вагі і складу цукерак у наборы, па гандлёвых аб’ектах цэны вар’іруюць нязначна. Так, калі вы шукаеце зусім недарагі варыянт, можна купіць салодкі набор вытворцы ТАА «КВД Яшкино» 250 г у магазінах ПГУП «Казарка» коштам 7,36 руб., вытворцы КФ «Спартак» вагой 300 г, 400 г у ТАА «ЗападХимТорг» коштам 7,99 руб. і 9,99 руб. адпаведна.

Калі вас цікавяць падарункі вагой 500 г вытворцы КФ «Камунарка», то цэны стартуюць ад 13,19 руб., вагой 700 г – ад 17,49 руб., вагой 800 г – ад 25,35 руб. Падарункі ад вытворцы КФ «Спартак» вагой 500 г каштуюць ад 11,99 руб., вагой 700 г – ад 17,49 руб.

Вас цікавяць падарункі больш важкія? Сапраўды, цукерак многа не бывае. Навагодні набор вагой 1 кг ад «Камунаркі» коштам 27,99 руб. і набор вагой 1,2 кг ад «Спартака» коштам 35,59 руб. можна набыць у ТАА «Санта Рытэйл».

Падарункі КФ «Камунарка», КФ «Спартак» ёсць у продажы ў гандлёвых аб’ектах Бешан-ковіцкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства (магазін «Прастор» у Шуміліне і ў сельскіх магазінах), ПГУП «Карына-гандаль» (магазіны «Міні-маркет»), філіяла ВУ па аказанні паслуг аздараўлення і гандлю «Метан» (магазін «Метан»), ПГУП «Тамара-гандаль» (магазін «Прадукты»), ТАА «ЗападХимТорг» (магазін «Востраў чысціні і смаку»), ПГУП «Казарка» (магазін «Прадукты»), ТАА «Еўрагандаль» (магазін «Еўраопт» і «Хіт»), ТАА «Дабраном» (магазін «Капеечка») і інш.

Для жыхароў сельскіх населеных пунктаў, якія не маюць стацыянарных магазінаў, а абслугоўваюцца аўтамагазінамі Бешанковіцкага філіяла аблспажыўтаварыства, таксама будуць прапанаваны навагоднія падарункі айчыннай вытворчасці. У продаж ужо паступілі наборы КФ «Спартак» коштам ад 9,21 руб. да 17,92 руб. Дарэчы, папярэднія заяўкі на тавары ад фізічных асоб прымае кантакт-цэнтр Белкаапсаюза (у будні з 8.30 да 20.00, тэл. 8(029)107-93-93; можна звярнуцца да спецыяліста філіяла па тэл. 5-81-13).

Акрамя таго, гандлёвыя аб’екты Бешанковіцкага філіяла аблспажыўтаварыства, «Міні-маркеты», «Метан», магазін ПГУП «Тамара-гандаль» гатовы фарміраваць індывідуальныя салодкія навагоднія падарункі для ўсіх жадаючых у любой цэнавай катэгорыі, любой вазе з улікам пажаданняў заказчыка ў святочнай упакоўцы. Так, на-прыклад, у «Міні-маркетах» ўжо ёсць у продажы сфарміраваныя падарункі ў святочнай скрынцы вагой 1 кг коштам 17,18 руб.

Так што выбар навагодніх падарункаў на прылаўках нашых магазінаў досыць шырокі, застаецца толькі вызначыцца, чаго хочацца, які з іх адказвае ўсім вашым пажаданням. З надыходзячым!

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *