В Шумилинском РОВД — новый руководитель

Закон Новости

У Шумілінскім РАУС – новы кіраўнік

На пасаду начальніка аддзела ўнутраных спраў Шумілінскага райвыканкама прызначаны падпалкоўнік міліцыі Леанід Анатольевіч Навіцкі.

Новага кіраўніка калектыву РАУС 4 снежня прадставіў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал‑маёр міліцыі Андрэй Любімаў.

Леанід Навіцкі скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, папрацаваў у сферы гандлю, адслужыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. У снежні 2005 года пачаў службу ў Шумілінскім РАУС оперупаўнаважаным групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі. Раённаму аддзелу ўнутраных спраў аддаў больш за шэсць гадоў. З чэрвеня 2012 па чэрвень 2018 Л. А. Навіцкі прадоўжыў службу ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама. У 2016 годзе завочна скончыў Акадэмію МУС. Займаў пасаду першага намесніка начальніка Гарадоцкага РАУС-начальніка крымінальнай міліцыі, апошні год быў начальнікам Талачынскага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *