Калі могуць аштрафаваць без флікера?
Надышоў час самых кароткіх дзён, і супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць жыхароў раёна пазначаць сябе святловяртальнымі элементамі, каб быць прыкметнымі для вадзіцеляў. У якіх выпадках могуць аштрафаваць без флікера?
На гэта пытанне адказвае ўчастковы інспектар РАУС Юрый Сільвестраў:
– Згодна з патрабаваннямі Правілаў дарож-нага руху пры руху па краі праезнай часткі дарогі ці ўзбочыны ў цёмны час сутак пешаход павінен пазначыць сябе святловяртальнымі элементамі (пажадана з двух бакоў, наперадзе і ззаду). Гэта патрабаванне арт.17.1 ПДД распаўсюджваецца на ўсіх пешаходаў, незалежна ад таго, загарадная гэта дарога ці гарадская.
У адваротным выпадку супрацоўнікі РАУС могуць скласці адміністрацыйны пратакол. Згодна з арт. 18.20 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне правілаў дарожна-га руху пагражае штраф ад 1 да 3 БВ, а калі чалавек пры гэтым яшчэ і нецвярозы – ад 3 да 5 БВ. У выпадку, калі пешаход такімі дз-яннямі стварыў аварыйную абстаноўку на дарозе, – штраф ад 3 да 8 БВ. Святловяртальнымі элементамі павінны абазначаць сябе возчыкі гужавых павозак і веласіпедысты.
Сёлета ў раёне выяўлена 214 пешаходаў за адсутнасць святловяртальных элементаў ў цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі дарогі без флікераў. Таксама прыпынена 147 веласіпедыстаў, якія рухаліся на веласіпедах, не абсталяваных спераду святловяртальным элементам белага колеру, ззаду – чырвонага, а з кожнага боку – аранжавага. Супрацоўнікамі ДПС выяўлены і адзін возчык, гужавы транспарт якога не абсталяваны спераду святловяртальным элементам белага колеру, ззаду – чырвонага.
Ларыса ЗАЙЦАВА.