Незамкнутая тэхніка – шчасце для злодзеяў
Каб знізіць крымінагенную рызыку і папярэдзіць правапарушэнні ў сферы аграпрамысловага комплексу, супрацоўнікі РАУС рэгулярна праводзяць рэйды па сельгаспрадпрыемствах раёна.
«Такія праверкі без папярэджанняў і графікаў асабліва актуальныя ў канцы восені і зімой. Рана цямнее, і гэта стварае прыдатныя ўмовы для злодзеяў. Зараз паглядзім, як кіраўніцтва прадпрыемстваў непакоіцца пра ўмацаванасць аб’ектаў», – кажа старшы ўчастковы інспектар РАУС Вячаслаў Зубараў, з якім пабывалі падчас вячэрняга рэйду на мехдварах некаторых сельгаспрадпрыемстваў.
Участковы адзначыў, што ў СУП «Лаўжанскае» сітуацыя выправілася да лепшага: калі раней тут можна было ўбачыць незамкнутую тэхніку, то зараз усё пад замком. І вароты закрыты на мехдвор, і тэрыторыя абгароджана, і вартаўнік на месцы. Не было заўваг у супрацоўніка міліцыі і па ўмацаванас-ці мехдвара ААТ «АграБаравінка».
А вось на мехдвары ААТ «Прыазёрны мір» у Амбросавічах тэрыторыя абгароджана часткова, асвятленне наогул адсутнічае. Кіраўніку сельгаспрадпрыемства накіравана прадстаўленне аб ухіленні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў. Калі сітуацыя не будзе выпраўлена на працягу месяца, кіраўніку пагражае штраф да 10 БВ.
Людміла ЗУЙКОВА.