Узнагароды атрымалі работнікі «Добрынскага»
18 лістапада на абласныя Дажынкі, якія ладзіліся ў канцэртным зале «Віцебск», была запрошана дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Галынчыкам.
Работнікі СУП «Добрынскае» за добрасумленную шматгадовую працу і значны асабісты ўклад у развіццё сельгасвытворчасці атрымалі ўзнагароды. Так, галоўнаму аграному сельгаспрадпрыемства Валерыю Бумажэнку ўручана Ганаровая грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Начальнік упраўлення па жывёлагадоўлі СУП «Добрынскае» Міхаіл Максіменка атрымаў падарунак ад абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК — пуцёўку ў лячэбна-аздараўленчы санаторый «Лётцы».
Ларыса КІСЯЛЁВА.