16 лістапада 1943 года аграгарадок Мішневічы быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У наступным годзе мы будзем ўрачыста адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі і Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх за-хопнікаў. Пасля трох гадоў нямецкай акупацыі Чырвоная Армія вызваліла ад крывавага фашысцкага рэжыму, які прынёс незлічоныя беды, знішчыў гарады і вёскі, арганізаваў і праводзіў генацыд беларускага народа. Але частка тэрыторыі раёна (Мішневіцкі сельсавет і большая частка Сіроцінскага) была вызвалена восенню-зімой 1943 года, і больш чым на паўгода ўсталявалася лінія фронту, на якой вяліся жорсткія баі.
Мерапрыемствы з нагоды вызвалення аграгарадка Мішневічы пачаліся аўтапрабегам «Дарогамі памяці і подзві-гу» Шуміліна-Мішневічы-Роўнае-Міш-невічы. У рамках аднайменнай акцыі ўдзельнікі аўтапрабегу сабралі зямлю з месцаў спаленых фашыстамі і ўвекавечаных у мемарыяльным комплексе «Хатынь» вёсак Бачканы (30 жыхароў, 17 двароў), Зуёва (37 жыхароў, 16 двароў), Ямішча (59 жыхароў, 18 двароў), Заазер’е (28 жыхароў, 12 двароў), Дражакі (39 жыхароў, 12 двароў), Шчамілаўка (23 жыхары, 6 двароў), якую падчас мітын-гу ў Мішневічах перадалі дырэктару Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлане Івановай для экспазіцыі аб генацыдзе на тэрыторыі раёна. Гэтая акцыя пройдзе ва ўсіх сельсаветах раёна.
У аграгарадку Мішневічы ля помніка савецкім артылерыстам сабраліся мясцовыя жыхары, вучні Мішневіцкай базавай школы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў раёна.
Вядучыя згадалі старонкі ваеннай гісторыі рэгіёна, які ў гады вайны стаў партызанскім краем, жудасныя факты фашысцкай жорсткасці, гераічныя прыклады подзвігу савецкіх воінаў падчас вызвалення.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч сказаў: «Гэта наша гісторыя. Сёння мы ўспамінаем жыха-роў раёна, якія ва ўмовах акупацыі змагаліся з ворагам у партызанскіх атра-дах, успамінаем воінаў Чырвонай Арміі, якія прынеслі свабоду ў 1943 годзе. Мішневічы вызвалілі першымі ў раёне. Праз паўгода, летам 1944 года, вызваленне прыйшло на астатнюю тэрыторыю раёна, потым была вызвалена наша сталіца Мінск, і 3 ліпеня стала галоўным свя-там Рэспублікі Беларусь. Пасля было 9 мая і Вялікая Перамога. Мы помнім і ганарымся подзвігам нашых дзедаў. На мітынгу прысутнічаюць школьнікі, якія гэтую памяць перададуць далей». Ён павіншаваў усіх з юбілейнай датай і пажадаў мірнага неба і плённай працы.
На мітынгу выступілі старшыня савета ветэранаў Мішневіцкага сельсавета Валянціна Курчанава, старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза афіцэраў» Валерый Жандараў.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка артылерыстам і на вайсковых могілках.
У Мішневіцкай школе для ўдзельнікаў аўтапрабегу былі арганізаваны экскурсіі ў школьны музей і куток Героя Савецкага Саюза А. С. Расказава. Па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» прайшла тэматычная сустрэча «Зазірнём у мінулае».
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.