На страже правопорядка. Один день с участковым инспектором милиции

Закон Общество

Ён першы прыйдзе на дапамогу. Адзін дзень з участковым правёў карэспандэнт раённай газеты.

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі – службы адказнай і неспакойнай, якая абавязана дапамагаць людзям, разбірацца, уціхамірваць дэбашыраў, праводзіць прафілактычную работу. Карэспандэнт раённай газеты адзін дзень правяла з участковым інспектарам міліцыі Уладзіславам Алімавым, у якога самы вялікі адміністрацыйны ўчастак – Шуміліна,  каб зразумець, чым ім прыходзіцца займацца, якія задачы вырашаць.

У восем гадзін раніцы старшы лейтэнант міліцыі Уладзіслаў Алімаў у райаддзеле. Дзень пачынаецца з праверкі фізічнага стану праз алкатэстар. Пасля ўзбраенне (выдаецца пісталет Макарава з асабістым нумарам), агульны інструктаж адказнага па РАУС. Планерка ў начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Паўла Трафімава, непасрэднага начальніка. Уладзіславу агучаны тры задачы: разабрацца з сямейнымі дэбашырамі, праверыць, ці правільна захоўваецца зброя ў паляўнічых, і як выконваецца ахоўнае прадпісанне.

Першы адрас – вуліца Суворава. Нецвярозы мужчына выганяе дачку сужыцелькі, якая прыйшла ў госці, ударыў яе па шчацэ. Разам з вадзіцелем дзяжурнай часці Аляксандрам Яцэнкам участковы вязе дэбашыра ў райбальніцу (алкатэст паказаў 2 праміле), атрымлівае медыцынскую даведку, што мужчыну мож-на змяшчаць у пакой для затрыманых, а потым – у ізалятар часовага ўтрымання.

На вуліцы Зялёнай неабходна праверыць, як выконваецца ахоўнае прадпісанне. «Ці непакоіць гаспадар?» – пытаецца ўчастковы ў пацярпелай. «Не, – адказвае тая. – Як мінулы раз вы выдалі ахоўнае прадпісанне і напужалі яго, дык ён і не паказваецца, сядзіць у свайго брата. Баіцца міліцыю, а мне спакойна. А п’е ён там гарэлку ці не – мне ўсё роўна». На вуліцы Савецкай, непадалёк адЗялёнай, участковы вырашыў пацікавіцца, як паводзіць сябе мужчына, які нядаўна вярнуўся з ЛПП. Цвярозы, і гэта радуе.

«Участак “за лініяй” складаны ў тым плане, што тут час-цей, чым у гарадскім  квартале, распіваюць спіртное, – кажа ўчастковы. – І калі сёлета адсюль дваіх завадатараў п’янак адправілі ў ЛПП, астатнія папрыціхлі».

“За лініяй” жыве нямала людзей сталага ўзросту, таму ўчастковы, карыстаючыся выпадкам, заходзі-ць да некаторых, раздае прафілактычныя лістоўкі, тлумачыць, чаму небяспечна пускаць да сябе ў дом незнаёмых людзей. Заадно пакідае сталым людзям свой нумар тэлефона – на ўсялякі выпадак.

Пасля ўчастковы адправіўся па трох адрасах паляўнічых, упэўніўся, што зброя захоўваецца правільна. І тут – званок з РАУС і новая заява: у жыхаркі райцэнтра прапаў кашалёк. Накірунак да пацяр-пелай. «Сёння заўважыла прапажу, – развяла рукамі жанчына і дадала. – Ёсць двое падазроных, якія ўчора былі ў мяне ў гасцях». Участковы ўдакладніў падрабязнасці здарэння, каб скласці адміністрацыйны пратакол (іх, дарэчы, за мінулы квартал было складзена 70).

«Галоўнае ў рабоце ўчастковага была і застаецца прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў, – зазначае Уладзіслаў Алімаў. – У гэтым плане шчыльна працуем, можа, таму і не зарэгістравана сёлета ў райцэнтры цяжкіх цялесных пашкоджанняў і хуліганстваў, а колькас-ць крадзяжоў значна знізілася (сёлета – 6, а летась – 15). У цэлым па раёне зменшылася і колькасць злачынстваў: сёлета іх 108, а летась было 134».

Пасля работы на ўчастку Уладзіслаў працуе з дакументамі. А бліжэй да ночы ўчастковага інспектара, які быў у гэты дзень яшчэ і дзяжурным па РАУС, выклікалі на скандал у кафэ ў Обаль, дзе ўчынілася драка. У экіпіроўцы (бронекамізэльцы і шлеме) разам з вадзіцелем дзяжурнай часці ўчастковы адправіўся на выклік. На дапамогу падаспелі двое інспектараў ДПС, якія дзяжурылі на дарозе. У выніку ў РАУС для далейшага разбору даставілі пяцёра нецвярозых мужчын. Утаймаванне дэбашыраў – не першая практыка ў участковага. Спраўляецца – не дарэмна ж заняў у абласных спаборніцтвах другое месца па самба.

Вось такая яна, служба ўчастковых, – неспакойная і нервовая. Але ўсё роўна цікавая, лічыць УладзіслаўАлімаў. Новы дзень не падобны на папярэдні, жыццё і людзі падкідваюць праблемы. І з імі Уладзіслаўабавязкова справіцца, бо ёсць вялікае жаданне працаваць і дапамагаць людзям, ахоўваць іх спакой.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *