У раённым цэнтры культуры праходзіць свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Працаўнікоў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна павіншаваў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.
Аграрны сектар — важнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай дзяржавы, — адзначыў Сяргей Аляксандравіч. — Менавіта вы, хлебаробы, механізатары, жывелаводы, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці сваей самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку краіны».
На ўрачыстай цырымоніі граматамі, падзякамі і падарункамі ўзнагароджваюць лепшых працаўнікоў АПК.
На ганаровым месцы — ветэраны сельгасвытворчасці.
У фае працуюць выставы, дэгустацыі, майстар-класы.
У падарунак сельскім працаўнікам- канцэрт ад работнікаў раеннага цэнтра культуры.