Дом будзе – не пазнаць
З пачатку года зроблены капітальны рамонт двух шматпавярховак у Шуміліне (вул. Сіпко, д. 80 і вул. Юбілейная, д. 26) і адной у Обалі (вул. Першамайская, д. 3).
Зараз ідзе капрамонт дома № 49 па вуліцы Юбілейнай у Шуміліне (на здымку). Будуць адрамантаваныя фасад, дах, казыркі, ганкі, адмосткі, заменены вокны і дзверы ў месцах агульнага карыстання, трубы сістэм ацяплення ў падвале і месцах агульнага карыстання, водаправодныя трубы і каналізацыя ў падвальным памяшканні, электрыка ў месцах агульнага карыстання. Таксама часткова адрамантуюць балконы. Плануецца, што капрамонт завершыцца да канца года.
Як адзначыла намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёвакамунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Карпава, на капітальны рамонт сёлета выдаткавана 973,6 тысячы рублёў з бюджэту і 477,7 тысячы рублёў з адлічэнняў наймальнікаў жылля.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.