31 мая – Всемирный день без табака

Здоровье Общество

Замяніце перакур перапынкам
Адной з вострых праблем моладзі стала курэнне. Найбольшая колькасць аматараў цыгарэт сярод людзей 20-40 год. Урачы звязваюць рост бясплодных пар з негатыўным уплывам тытуню на рэпрадуктыўнае здароўе мужчын і жанчын. Курэнне з’яўляецца прычынай сардэчна-сасудзістых, алергічных і нават анкалагічных захворванняў, аслабляе імунітэт. Даказана, што не менш пагражае здароўю і пасіўнае курэнне (знаходжанне побач з курцом,  які дыміць цыгарэтай), тым не менш, многія не звяртаюць увагі ні на якія даследаванні і доказы.
Барацьба з ужываннем тытуню ўскладняецца яшчэ і складзенай адвеку традыцыяй “перакурваць”, а не проста зрабіць перапынак у рабоце.  А цыгарэта, у якой утрымліваецца прыкладна 6-8 мг нікаціну, паціху робіць сваю чорную справу.
Не давайце шансу тытуню ўзяць вас у палон, кідайце курыць!
І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *