Ученики Шумилинской ДШИ стали лауреатами Международного музыкального конкурса «Солнечный павлин»

Культура Новости

Шумілінскія цымбалісты сталі лаўрэатамі

З Міжнароднага конкурсу класічнага і народнага мастацтва ў Серпухаве «Сонечны паўлін» (Маскоўская вобласць), удзел у якім прымала каля 700 чалавек, Марыя Скорынава і Сцяпан Голубеў з райцэнтра вярнуліся з перамогамі.

Конкурс з’яўляецца сумесным расійска-кітайскім праектам. На ім Марыя Скорынава грала на цымбалах і фартэпіяна. У намінацыі «Народныя інструменты. Цымбалы» Марыя, якая прадстаўляла СШ №1 г. п. Шуміліна як удзельніца студыі «Музыкі свет», стала лаўрэатам першай ступені, у намінацыі «Класічныя інструменты. Фартэпіяна» атрымала спецыяльны прыз ад журы. Сцяпан Голубеў прадстаўляў школу мастацтваў. У намінацыі «Народныя інструменты. Цымбалы» стаў таксама лаўрэатам першай ступені. І гэта ў тым ліку дзякуючы бацькам, якія праявілі ініцыятыву і звазілі свайго сына на Міжнародны конкурс.

Настаўнік Марыі і Сцяпана – Алена Скорынава, канцэртмайстры – Таццяна Гутарава і Віктар Скорынаў. Перамога дзяцей – гэта, безумоўна, і іх перамога.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *