22 мая подвели итоги подворного обхода в Мишневичском и Сиротинском сельсоветах

Актуалии Сельское хозяйство

На образцовой территории "Витконпродукта"

На маршруце – Сіроцінскі і Мішневіцкі сельсаветы
У маі падворны абход быў праведзены ў двух сельсаветах – Сіроцінскім і Мішневіцкім. 22 мая актыў раёна на чале са старшынёй райвыканкама У. П. Куранным  зрабіў аб’езд вытворчых і сацыяльных аб’ектаў сельсаветаў, пасля аб’езду былі падведзены вынікі падворнага абходу.
Варта нагадаць, што падворныя абходы ў раёне праводзяцца са снежня мінулага года, таму ні для каго не навіна, што кожнаму сельсавету рана ці позна прыйдзецца сустракаць гасцей з усяго раёна. Зразумела, сапраўдны гаспадар загадзя рыхтуецца, прыбірае свой будынак, тэрыторыю. Гэта нармальна. І людзям прыемна пагля-дзець на парадак у Слабадскім дзіцячым садку і школе, у Сіроцінскай школе і на ФАПе, у Мішневіцкай бібліятэцы, дзіцячым садзе, амбулаторыі, клубе. Наогул, сацыяльныя ўстановы ў пераважнай сваёй большасці былі на вышыні. А вытворчыя?
Фермы Слабада (“Сіроцінскі”) і Жданоўка (“Мішневічы”) сустрэлі раённую дэлегацыю неахайнасцю, грудамі нявывезенага гною. Больш таго, у Жданоўцы на самым сонцапёку ў закрытым плёначніку знаходзіліся змораныя цяляты. А на вуліцы было плюс 30. Ці трэба казаць, якое абурэнне выклікалі гэтыя факты ў кіраўніка раёна ды і ва ўсіх прысутных. Вытворчасць – гэта аснова ўсяго жыцця на сяле, падкрэсліў У. П. Куранны, не будзе на вёсцы фермы, засеянага поля, не будзе і школы, і клуба.
Ды і адміністрацыйныя будынкі “Сіроцінскага” і “Мішневіч” не парадавалі. У першым не знайшлі часу і сіл прывесці ў парадак агароджу і кветнік, а другі можна наогул паказваць як помнік архаізму і абсалютнай абыякавасці.
На пленарным пасяджэнні, якое прайшло ва ўтульнай зале Мішневіцкага клуба, былі падрабязна абмеркаваны пытанні, узнятыя жыхарамі абодвух сельсаветаў. Старшыня Сіроцінскага сельвыканкама В. А. Пастарнакова і старшыня Мішневіцкага сельвыканкама Л. А. Гаўрыленка далажылі пра выкананне запытаў насельніцтва. Некаторыя пытанні на момант абмеркавання былі ўжо вырашаны, іншыя ж, напрыклад, рамонт даху шматкватэрных дамоў, капітальны іх рамонт, іншыя камунальныя пытанні патрабуюць часу і сродкаў. Як паказвае сітуацыя, не ўсе пытанні вырашаны яшчэ і па папярэдніх падворных абходах .  Аб гэтым праінфармавалі старшыні сельвыканкамаў В. В. Шчарбакоў, Т. А. Дзятлава, С. П. Кійко, І. І. Шалахава, У. А. Сядлоўскі.
Тым не менш плён ад такой формы работы з насельніцтвам ёсць, перакананы старшыня райвыканкама. Бо як бы там ні было, а такія мерапрыемствы падштурхоўваюць да большай актыўнасці і адказнасці і раённыя службы, і арганізацыі на месцах, і жыхароў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №41 ад 25.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *