Трудовой акцией на воинском захоронении в д. Дворище дан старт празднованию 80-летия освобождения Шумилинского района

Беларусь помніць Общество

Працоўная акцыя дала старт святкаванню 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ ШУМІЛІНСКАГА РАЁНА

20 кастрычніка на брацкіх могілках  у вёсцы Дворышча Сіроцінскага  сельсавета прайшла працоўная  сельсавета акцыя, прысвечаная 80-годдзю  вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі  і ўлады, грамадскіх арганізацый,  працоўных калектываў, вучні Слабадской базавай школы.

Тэрыторыі Мішневіцкага і Сіроцінскага сельсаветаў сталі першымі, што былі вызвалены ад фашыстаў восенню-зімой 1943/1944 года, нагадала старонкі гісторыі старшыня Сіроцінскага сельскага Савета дэпутатаў Аксана Шынкевич. На гэтай зямлі фронт спыніўся, і доўгія месяцы да пачатку аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 года на сіроцінскай зямлі вяліся кровапралітныя баі, у ходзе якіх загінулі тысячы савецкіх салдат і афіцэраў. Толькі ў брацкіх могілках у Дворышчы (буйнейшых у раёне) пахавана больш за 2,5 тысячы воінаў 234-й стралковай Яраслаўскай камуністычнай дывізіі, 235-й стралковай Віцебскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі, 360-й Невельскай Чырванасцяжнай дывізіі.

У гэтым годзе на вайсковым пахаванні былі выдалены аварыйныя дрэвы, і пачалося добраўпарадкаванне могілак. Раней былі высаджаны маладыя елачкі, а ўдзельнікі акцыі пасадзілі туі, якія стануць часткай зялёнага аздаблення мемарыяла.

Таксама сёлета на могілках была ўсталявана пліта з імёнамі 60 воінаў, чые прозвішчы былі ўстаноўлены пры дадатковым вывучэнні архіўных дакументаў. Удзельнікі акцыі адкрылі мемарыяльную дошку з імёнамі яшчэ 80 воінаў. Такім чынам спіс пахаваных у Дворышчы савецкіх салдат дасягнуў 2573 чалавекі. І гэта не канчатковая лічба, бо работа па ўстанаўленні імёнаў савецкіх воінаў, загінуўшых пры вызваленні раёна, працягваецца. Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава адзначыла важнасць таго, што ў акцыі прымаюць удзел школьнікі – гэта сведчанне пераемнасці пакаленняў, упэўненасці ў тым, што моладзь будзе ведаць праўду пра вайну і подзвіг савецкіх салдат.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.

Працоўная акцыя адкрыла мерапрыемствы па святкаванні 80-годдзя вызвалення Шумілінскага раёна і Беларусі. У лістападзе святочныя і памятныя мерапрыемствы пройдуць у Мішневіцкім сельсавеце.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *