«Гала» уродила немало. В КФХ «Родник» убирают картофель

Сельское хозяйство

«Гала» – урадзіла нямала

У СФГ «Раднік» у разгары ўборка бульбы. Ярка-чырвоны бульбакамбайн ва ўрочышчы Слабада бачны здалёк. Як таго патрабуе тэхналогія, на палетках ён рухаецца няхутка – трэба, каб караняплоды ўбіраліся чыста і ўсе траплялі на транспарцёр.

Камбайнам кіруе вопытны механізатар Анатоль Карнякоў. А вось Уладзімір Замула з ім на пару працуе ўпершыню. Стоячы на спецыяльнай пляцоўцы камбайна, ён прыбірае каменне і смецце з транспар-цёра, па якім ідзе бульба. Пасля таго, як бункер напаўняецца, пад’язджаюць на МАЗах Уладзімір Аглушэвіч і Віктар Юхнавец і вязуць бульбу ў сховішча для пераборкі і сарціроўкі.

«Зараз убіраем гатунак “гала”, капа-ем да 70 тон за дзень, – расказаў Анатоль Карнякоў. – Бульба, паглядзіце, буйная».

Кіраўнік гаспадаркі Юрый Сямёнаў расказаў, што пакуль ураджайнасць складае прыкладна 350-380 цэнтнераў з гектара. Якая атрымаецца на круг – будзе бачна на фінішы. У гаспадарцы акрамя “галы” растуць яшчэ “скарб” і “вега”. Усе яны добра зарэкамендавалі сябе па смакавых якасцях і захоўванні. Юрый Віктаравіч выказаў заклапочанасць тым, што сёлета бульба не карыстаецца вялікім попытам. Вытворцы вымушаны зніжаць цану, а за капейкі аддаваць не хочацца. Таму бульба будзе захоўвацца ў сховішчы да вясны – тады і знойдзе свайго пакупніка.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *