Семейным мини-футболом отметили День отца в Шумилинском ФОЦ

Общество Семья Спорт, туризм

Адно з найбольш папулярных мужчынскіх захапленняў – футбол. Мужчыны і самі гуляюць, і на матчы ходзяць, і па тэлевізары глядзяць. Менавіта бацька і «падсаджвае» сваіх сыноў на гэты від спорту. Асаблівая радасць для дзяцей, калі яны з бацькам могуць разам паганяць мяч. Таму не мог дрэнна прайсці раённы турнір па міні-футболе «Бацькі-малайцы», у якім удзельнічалі юныя футбалісты з бацькамі. Спаборніцтвы ў Дзень бацькі арганізаваў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

Вясёлыя футбольныя конкурсы, бацькоўская падтрымка, футбольны матч, дзе сыны гулялі разам з бацькамі – ўсё было ў гэты дзень. Напрыканцы мерапрыемства ўсе сем’і атрымалі ад рганізатараў салодкія падарункі, а бацькі выбралі сертыфікат на бясплатнае наведванне басейна ці трэнажорнай залы.

Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *