Неделя родительской любви. «Папа может всё!»

Семья

«Тата можа і ўмее ўсё!»

Леанід Генадзьевіч Лашкоў з аг. Мікіціха амаль тры гады адзін выхоўвае траіх дзяцей. Дзень бацькі – яго свята, клапатлівага, добрага і шчырага, які робіць усё, каб яго дзеці адчувалі цеплыню і падтрымку.

Старэйшай Дашы 16 гадоў, яна вучыцца ў каледжы на агранома, Павел – пяцікласнік, Максім ходзіць у другі клас. Нягледзячы на жыццёвыя абставіны, на тое, што аднаму даводзіцца выхоўваць дзяцей, Леанід не губляе аптымізму. Пачуцці бацькі да дзяцей стрыманыя і ціхія, але іх нічым не замяніць, бо надзейнае бацькоўскае плячо адчуваюць і дачка (першая памочніца Леаніда), і сыны. Яны ведаюць, што тата моцны і надзейны, жыве і працуе дзеля іх.

Уражвае чысціня і ўтульнасць у кватэры. На пытанне, як вучыўся гатаваць, прыбіраць, прасаваць, Леанід толькі ўсміхнуўся: «Жыццё навучыла. Вялікую дапамогу аказвае бытавая тэхніка».

І дзеці ўпэўнены: «Тата можа і ўмее ўсё!».

Леаніда Лашкова, які працуе аператарам другога перыяду жывёлагадоўчага комплексу СУП «Лаўжанскае», з Днём бацькі павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *