Віншаванні – вясковым-матулям
Да Дня маці і Міжнароднага дня сельскіх жанчын, які адзначаецца 15 кастрычніка, прымеркавалі сумесную дабрачынную акцыю старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
Напярэдадні святаў яны пабывалі ў аграгарадках Слабада і Амбросавічы і павіншавалі шматдзетных маці, якія не першы год рупяцца на сельскагаспадарчай вытворчасці. Сярод такіх – аператар механізаваных ферм ТАА «Вітконпрадукт» Юлія Лімбак са Слабады, якая выхоўвае трох сыноў, і Таццяна Кошалева з Амбросавічы, якая працуе аператарам машыннага даення ў ААТ «Прыазёрны мір», маці трох дачушак.
Мнагадзетныя маці атрымалі ад прафсаюза падарункі, падзякі за выхаванне дзяцей.
Ларыса ЗАЙЦАВА.