Фотаконкурс «Мамы руляць!»: вынікі падведзены

Конкурсы Мир увлечений Новости

42 фотаздымкі, амаль 7200 лайкаў-апладысментаў галоўным гераіням сюжэтаў. Барацьба была гарачай. Выбраць пераможцаў – вельмі складана. Мы ўсе ў чарговы раз пераканаліся, якія прыгожыя, шматгранныя і цікавыя ў нас мамы. Яны паспяваюць усюды: на рабоце, на кухні, на агародзе, умеюць вадзіць аўто, матацыкл і каляску, спяваць, танцаваць, шыць, збіраць грыбы, саджаць лес, лавіць рыбу, займацца спортам, падарожнічаць. І, безумоўна, выхоўваць дзетак. Адным словам, руляць!

Пераможцамі фотаконкурсу сталі фотаздымкі Янушэўскай Таццяны (фота 1), Сарокінай Вольгі (2)і Казлоўскай Вольгі (3).

У анлайн­галасаванні перамог фотаздымак­калаж Багданавай Ганны (4)(у чатырох сацыяльных сетках ён набраў 505 лайкаў). Асобны прыз заснаваў райкам прафсаюза работнікаў АПК – ён адправіцца ў аг. Мікіціха да Марозавай Веранікі (5). Нагадаем, што спонсарамі фотаконкурсу выступілі раённая арганізацыя РГА «Беларускі саюз жанчын», Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Шумілінскага раёна і Шумілінскі гісторыка­-краязнаўчы музей.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца падчас Тыдня бацькоўскай любові – 20 кастрычніка ў 16.00 ў Шумілінскім гісторыка­краязнаўчым музеі. Усім вялікі дзякуй за ўдзел і за актыўнасць.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *