Рады партыі «Белая Русь» папаўняюцца
Сёння ў Шуміліне прайшоў урачысты сход, на якім больш за 20 шумілінцаў атрымалі членскія білеты партыі «Белая Русь».
Членскія білеты ўручыла старшыня Віцебскага абласнога аддзялення партыі «Белая Русь» Валянціна Багатырова, доктар эканамічных навук, прафесар, рэктар ВДУ імя П. М. Машэрава, член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, старшыня раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Крысціна Афанасьева, кіраўнікі і ідэолагі арганізацый раёна.