Шумилинский музей предлагает принять участие в творческой выставке «Бацькава тэма», посвящённой Дню отца

Культура Общество

«Бацькава тэма»

21 кастрычніка адзначаецца Дзень бацькі. Гэтае свята зусім маладое ў гісторыі нашай дзяржавы. Яно было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта ад 9 чэрвеня 2022 года №198.

Са старажытных часоў у бела-рускай культуры таты лічыліся захавальнікамі і абаронцамі сваіх сем’яў. У цяперашні час Дзень бацькі стаў значнай падзеяй у календары сучаснай Беларусі. Гэта свята, якое да-памагае захоўваць павагу да бацькоў і сведчыць аб важнасці іх ролі ў жыцці сям’і і грамадства.

Разнастайныя захапленні – рыбалка і паляванне, калекцыянаванне і кулінарыя, фотаздыманне і мадэляванне, футбол і хакей, вязанне і пляценне – вылучаюць нашых тат. З мэтай папулярызацыі традыцый бацькоўства, выяўлення таленавітых, крэатыўных, захопленых любімай справай прадстаўнікоў моцнай  паловы чалавецтва Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае прыняць удзел у творчай выставе «Бацькава тэма». На выставу прымаюцца творчыя работы, прадметы захаплення і хобі татаў.

Работы можна перадаць з 12 па 18 кастрычніка па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14а з 9.00 да 13.00, з 14.00 да 18.00 штодня, акрамя панядзелка. Ра-боты павінны мець этыкетку з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку аўта-ра, кантактнага тэлефона.

Прэзентацыя выставы адбудзецца 20 кастрычніка. Найбольш актыўных удзельнікаў музейнага вернісажу чакаюць пры-зы. Па ўсіх пытаннях звяртацца да куратара выставы Таццяны Цэрах (тэл. 5-84-02, +375-29-899-02-3  1).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *