Операция «Нелегал» прошла в Шумилинском районе

Закон Новости

На Шуміліншчыне прайшла аперацыя “Нелегал”

Супрацоўнікі РАУС правялі аперацыю “Нелегал”, накіраванаю на супрацьдзеянне незаконнай міграцыі паляпшэнне на тэрыторыі рэспублікі крымінагеннагеннай абстаноўкі, звязанай са знахожданнем у Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства і прадухіленне з іх боку правапарушэнняў.

Пад час аперацыі “Нелегал” супрацоўнікі міліцыі нагадалі замежным грамадзянам, што яны павінны захоўваць законы Рэспублікі Беларусь.

“У мерапрыемстве” былі задзейнічаны ўсе службы райаддела ўнутраных спраў. Усяго праверылі ў раёне 134 чалавека, выявілі пяць парушэнняў, — расказаў старшы інспектар (па рабоце з замежнымі грамадхянамі і асобамі без грамадзянства) группы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Фёдар Пастаялкін.- Усе яны пражывалі не па адрасе рэгістрацыі. Тым хто раней не прыцягваўся да адказнасці, на першы раз вынесена папярэджанне. Разам з гэтым патлумачылі, што за такое ж правапарушэнне на працягу года ім будзе пагражаць штраф ад 2 да 4 базавых велічынь.

 

Ларыса Зайцава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *