Доска почёта Шумилинского района. Народный ансамбль «Гарэзнікі» Обольской детской школы искусств

Культура Новости Общество

Ваш выхад, обальскія «Гарэзнікі»!

Вясёлая музыка, вытанчаныя харэаграфія і касцюмны строй, самабытная манера выканання песень – усё гэта пра народны вакальны ансамбль «Гарэзнікі» Обальскай дзіцячай школы мастацтваў. Калектыў, які ведаюць, любяць і чакаюць не толькі на сцэне ў Обалі і Шуміліне, але і далёка за межамі раёна, занесены сёлета на раённую Дошку гонару.

У Обальскай школе мастацтваў працуюць людзі ініцыятыўныя і творчыя. Па ўласнай ініцыятыве яны калісьці стварылі вакальную групу «Фантазія», якая ў 2000 годзе, вобразна кажучы, з лёгкай рукі дырэк-тара школы Жанны Амвросавай пера-расла ў народны ансамбль «Гарэзнікі». Чаму выбралі такую назву? Ды таму, што песні ансамбль спявае вясёлыя, задорныя, гарэзлівыя.

Першыя дзесяць гадоў «Гарэзнікі» ўзначальваў Міхаіл Гумінскі (пры ім у 2009 годзе ансамбль атрымаў званне народнага), а з 2010 года – настаўнік па класе фартэпіяна Анжаліка Загнетава. У ансамбль у пераважнай большасці ўваходзяць настаўнікі музычнай школы і іх вучні. Ёсць і землякі розных прафесій: медсястра, вартаўнік, будаўнік, індывідуальны прадпрымальнік. Усіх іх аб’ядноўваюць любоў да песні і музыкі. Нядаўна, напрыклад, упрыгожылі сваім выступленнем раённае свята хлебаробаў у Амбросавічах.

Акрамя раённых мерапрыемстваў, бяруць удзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных. Гэта працуе на прэстыж народнага калектыву, дае яго ўдзельнікамімпульс у творчым развіцці. Кожны год яны з’яўляюцца ўдзельнікамі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», Міжна-роднага шматжанравага фестывалю творчасці «Белавежская зорка» і інш.

Ансамбль мае шмат грамат і падзяк, са-май значнай сваёй перамогай лічыць Гран-пры, які атрымалі на Міжнародным конкурсе ў Мінску «#BYFEST».

Канцэртная праграма «Гарэзнікаў» – гэта харэаграфічныя замалёўкі, якія спалучаюцца з песнямі. З 2019 года асвоілі новы напрамак і разнастаілі свае выступленні ігрой на лыжках. «Усе ўдзельнікі ансамбля – людзі творчыя, для якіх характэрна актыўнасць, – кажа Анжаліка Загнетава. – Скажам, падабрала я рэпертуар, усе падхапілі. Хармай-стар Жанна Алімава апрацавала песні, расклала іх на галасы, акампаніятар Наталля Іванова ўнесла свае карэктывы.

Атрымліваецца, што песня народная, але ў сучаснай апрацоўцы, таму гу чыць са сцэны па-іншаму. Акрамя гэтага, мы расказваем вершы-мініяцюры паміж песнямі ці нават анекдоты па тэме. Гэта надае выступленню больш дынамікі і яскравасці.

У нашым рэпертуары каля сотні песень, сярод любімых – «У сасновым у барочку», «Не варыла нічога», «Кладачка», «Белыя росы». Аснова рэпертуару – народныя песні, але ёсць і сучасныя беларускія, украінскія і рускія, а такса-ма замежных краін – Ізраіля і Румыніі. Зразумела, што для іх выканання прыйшлося вучыць некалькі слупкоў на румынскай мове і на іўрыце».

Творчая дзейнасць «Гарэзнікаў» вельмі актыўная. За год яны паспяваюць удзельнічаць у трыццаці розных канцэртах. Зараз рыхтуюцца да канцэртаў з нагоды Дня маці і Дня сельскай гаспадаркі, развучваюць новую народную песню «Гыля-гыля, гусі!».

Як калектыў, занесены на раённую Дошку гонару, «Гарэзнікі» атрымалі матэрыяльную ўзнагароду. Адзінага-лосна вырашылі прэмію патраціць на пакупку ноўтбука, які вельмі неабходны ў рабоце. Перакананы, што гэты таленавіты калектыў яшчэ неаднойчы парадуе нас новымі перамогамі, выканаўчым майстэрствам і песнямі, праз якія перада-ецца любоў да нацыянальных традыцый у тым ліку і маладому пакаленню.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *