9 кастрычніка ў 54-ы раз адзначаецца Сусветны дзень пошты.
Нягледзячы на тое, што ў цяперашні час работу пошты часткова выконвае Інтэрнэт, нягледзячы на багацце мабільных і звычайных тэлефонаў, паштовая сувязь у Беларусі па-ранейшаму застаецца запатрабаванай. Гэта заслуга шматтысячнага калектыву РУП «Белпошта», дзе пастаянна ўдасканальваюць формы работы, укараняюць новыя віды паслуг, надаюць самую пільную ўвагу якасці абслугоўвання насельніцтва, выконваючы пры гэтым усе свае сацыяльныя стандарты.
Трымае высокую планку і ўчастак паштовай сувязі Шуміліна, уз-начальвае які Алеся Новікава. Плённая работа шумілінскіх паштавікоў па выніках 2022 года была высока ацэнена – прадпрыемства занесена на раённую Дошку гонару.
Шумілінскія паштавікі стараюцца ўтрымліваць узятую вышыню і не спыняюцца на дасягнутых выніках. Сваё пра-фесійнае свята калектыў УПС сустракае годна. Па выніках работы за 8 месяцаў бягучага года выкананы ўсе пастаўленыя перад калектывам задачы і асноў-ныя эканамічныя паказчыкі.
Раённы ўчастак сёння прадстаўлены 13 аддзяленнямі, у тым ліку 3 гарадскімі і 10 сельскімі, 3 пунктамі паштовай сувязі. Адзін аўтамабіль працуе з камп’ютарнай сістэмай па маршруце Сіроціна-Добрына-Пабеда. 186 населеных пунктаў раёна абслугоўваюцца шасцю аўтамабільнымі маршрутамі працягласцю 860 км.
– Калектыў наш невялікі, але дружны і згуртаваны, – адзначае Алеся Новікава. – 45 чалавек, сярод якіх – паштальёны, аператары, сартавальнікі, вадзіцелі, рабочыя, спецыялісты і кіраўнікі – сум-ленна выконваюць пастаўленыя задачы.
Мы заўсёды гатовыя прыйсці і дадому, і ў офіс. У гэтым плане пошта з’яўляецца адной з самых набліжаных да сваіх кліентаў службаў, а паштальёны – гэта ў большасці сваёй добра знаёмыя многім люд-зі, якіх чакаюць з нецярпеннем і нязменна рады бачыць.
Паштавікі штодзень прымаюць і апрацоўваюць карэспандэнцыю, дастаўляюць падпісчыкам газеты і часопісы, выдаюць пенсіі, аказваюць няпрофільныя паслугі, у тым ліку банкаўскія і страхавыя. Цяпер паштовыя аддзяленні, дзе прадстаўлены шырокі асартымент тавараў, нярэдка параўноўваюць з магазінамі.
– А колькі газет і часопісаў чытаюць жыхары раёна? – пытаюся ў Алесі Новікавай. – На якім мы рахунку?
– Арганізацыя падпіскі – вельмі важны напрамак нашай дзейнасці. Падпісны тыраж сёння ў раёне 7855 экзэмпляраў.
Насычанасць сродкамі масавай інфармацыі на 1000 жыхароў раёна складае 478 экзэмпляраў, што амаль у два разы вышэй сярэднеабласнога паказчыка. Самая папулярная газета – «Герой працы», яе чытае кожны шосты жыхар. І мне вель-мі хочацца падзякаваць усяму калектыву ўчастка, паштальёнам, начальнікам аддзяленняў сувязі, а таксама жыхарам раёна за актыўны ўдзел у падпісной кампаніі.
І наогул, карыстаючыся выпадкам, адрасую шчырыя словы падзякі калектыву за нялёгкую, але плённую працу. І калектыў рэдакцыі газеты «Герой працы» дзякуе за супрацоўніцтва ўсім работнікам пошты, віншуе з прафесійным святам, жадае здароўя, аптымізму і поспехаў.
Алена КАРПУШЭНКА.