Куда поступили шумилинские выпускники?

Молодёжь Новости Образование

Куды пайшлі вучыцца выпускнікі-2023? Топ навучальных устаноў і спецыяльнасцяў

Прадастаўленая рэдакцыі аддзелам па адукацыі райвыканкама інфармацыя сведчыць, што з 71 выпускніка 59 паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, 12 чалавек выбралі для далейшага навучання ўстановы сярэдняй спецыяльнай (8 чалавек) ці прафесійна-тэхнічнай (4) адукацыі. 55 выпускнікоў паступілі на бюджэтную форму навучання, 14 – на платную, двое будуць атрымліваць адукацыю завочна. 17 выпускнікоў атрымалі мэтавыя накіраванні.

Самымі папулярнымі ВНУ ў шумілінскіх школьнікаў сталі Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (сталі студэнтамі па 11 чалавек), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай (9). Выпускнікі паступілі таксама ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, а таксама ў Ваенную акадэмію, Акадэмію і Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў, Універ-сітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО», Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Беларускую дзяр-жаўную сельскагаспадарчую акадэмію – усяго 19 ВНУ Беларусі. Сярод абраных прафесій ёсць педагогі і трэнеры, урачы і фармацэўты, аграномы і ветэрынарныя ўрачы, спе-цыялісты па кібербяспецы і інжынеры розных спецыялі-зацый, мытнікі і эканамісты, юрысты і следчыя, будаўнікі і архітэктары – больш за 30 самых розных спецыяльнасцей абралі шумілінскія адзінаццацікласнікі.

У ССНУ і ПТУ сярод прафесій, якія атрымаюць шумілінскія выпускнікі, ёсць інжынер-праграміст і тэхнік-механік, выканаўца мастацка-афарміцельскіх работ і цырульнік, праваднік і юрыст, эканаміст і дакументазнаўца.

Як бачна, маладыя людзі падышлі да выбару сваёй будучай прафесіі прадумана, адказна і аргумента-вана. Упарта працавалі, каб годна здаць цэнтралізаваны экзамен і тэсціраванне, каб дасягнуць пастаўленай мэты. Зразумела, што не ўсе вернуцца працаваць у родны раён. Але многія прафесіі запатрабаваныя і востра неабходныя на Шуміліншчыне. Пажадаем нашым студэнтам поспехаў у вучобе і нагадаем, што на радзіме іх вельмі чакаюць.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *