Дроны под запретомм для физических лиц

Закон

Дроны пад забаронай

У Беларусі забаранілі фізічным асобам увозіць, захоўваць, эксплуатаваць беспілотнікі, а таксама займацца іх вытворчасцю. Адпаведны Указ № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» кіраўнік дзяржавы  Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 верасня бягучага года.

Цяпер здымаць прыгожыя вясковыя пейзажы, а таксама рабіць відэа дронам забаронена. Згодна са змяненнем у заканадаўстве прывозіць з іншых краін дроны, захоўваць і выкарыстоўваць беспілотнікі могуць толькі арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі ў рамках сваёй прафесійнай дзейнасці і з захаваннем патрабаванняў, прадугледжаных Указам, патлумачыў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў. Напрыклад, для ўвозу дронаў неабходна атрымаць дазвол у Дэпартаменце авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый (яго спецыялісты вядуць улік беспілотных лятальных аб’ектаў).

Такое змяненне ў заканадаўстве накіравана на забеспячэнне грамадскай бяспекі і мае на мэце падлічыць колькасць беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў, а таксама пракантраляваць іх выкарыстанне. Указ прадугледжвае стварэнне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх беспілотнікаў, якія належаць юрыдычным асобам або індывідуальным прадпрымальнікам.

Забарона на ўвоз, эксплуатацыю і выраб дронаў уступае ў сілу пасля афіцыйнай публікацыі Указа. Забарона на захоўванне – праз шэсць месяцаў. За гэты час фізічныя асобы павінны прадаць свае беспілотныя лятальныя аб’екты арганізацыям або індывідуальным прадпрымальнікам.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *