В Беларуси паспорт получать теперь надо в 14 лет

Актуалии Закон Официально

За пашпартам – у 14 год
Зніжаны ўзроставы парог для абавязковага атрымання пашпарта з 16 да 14 год. Адпаведны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уступіць у сілу з 19 ліпеня гэтага года.
Новаўвядзенне звязана ў асноўным з тым, што ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам краіны маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 18 год маюць права распараджацца сваімі заробкамі, стыпендыямі і дапамогамі, а таксама маюць права на здзяйсненне некаторых банкаўскіх аперацый і г. д. Для выканання гэтых функцый ім неабходныя пашпарты. Такая практыка існуе ў Расіі, Галандыі, Сербіі і іншых дзяржавах.
Пашпарт маладым грамадзянам Беларусі будзе выдавацца на 10 год. Новаўвядзенне звязана з нядаўна ўведзенымі патрабаваннямі па выдачы віз краінамі Еўрасаюза. Тым грамадзянам, якія маюць пашпарты, выдадзеныя больш як 10 год назад, і якія не збіраюцца атрымліваць шэнгенскую візу ці падарожнічаць па дальнім замежжы, няма патрэбы спяшацца ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі для атрымання новых дакументаў. Напрыклад, для паездкі ў Расію і Украіну дата выдачы пашпарта не мае значэння.
А. ПРАКОФ’ЕВА, старшы інспектар ГГіМ РАУС.
Надрукавана ў №40 ад 22.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *