Шуміліншчына славіць хлебаробаў
Урачыстасці пачаліся са святочнага шэсця. На сцэне ўзнагародзілі лепшых хлебаробаў, у адрас якіх сказалі шмат цёплых слоў. Былі падведзены вынікі раённага конкурсу па добраўпарадкаванні і раённага агляду-конкурсу «Хлебны гаспадар – Млын».
У рамках свята прайшлі «Сельскія гульні». Працавалі розныя тэматычныя пляцоўкі, выставы, ладзіліся майстар-класы, гульні і конкурсы для дзяцей.
Артысты Шуміліншчыны падарылі хлебаробам святочны канцэрт.
Больш фота глядзіце ў афіцыйных групах газеты Вк, Одноклассники, Инстаграм, Телеграм-канал.
Фотарэпартаж са свята чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Герой працы».