Лучшая медсестра Шумилинской больницы работает в хирургическом отделении

Здоровье Общество

Главный врач Шумилинской ЦРБ К. Ф. Баканов с участницами конкурса

Медсястрычкі
Напярэдадні Сусветнага дня медыцынскіх сясцёр у раённай бальніцы прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства сярод медыцынскіх сясцёр.
За перамогу змагаліся  медсястра тэрапеўтычнага аддзялення Галіна Міхіёнак , акушэрка жаночай кансультацыі паліклінікі Ірына Шархун, медыцынская сястра стаматалагічнага кабінета Марына Шаўчэнкава, працэдурная сястра хірургічнага аддзялення Наталля Абалонская, медыцынская сястра Мікалаёўскай участковай бальніцы Людміла Каранеўская, медсястра Обальскай бальніцы Марына Шышканава і акушэрка Мікіціхінскай урачэбнай амбулаторыі Алена Красоўская.  Арганізатарамі мерапрыемства выступілі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт раённай бальніцы.
Перад пачаткам конкурсу выступіў галоўны ўрач ЦРБ К. Ф. Баканаў. “У раёне працуюць 198 медыцынскіх сясцёр, — адзначыў галоўны ўрач, — работа медсясцёр надзвычай важная. Яны – першыя памочнікі ўрачоў”.
Журы, на чале якога К. Ф. Баканаў, гатова да працы. Канкурсанткі занадта хвалююцца і перажываюць. Конкурс “Візітка” стаў для іх сапраўдным выпрабаваннем. Але ж гэтае хваляванне зрабіла этап па-свойму непаўторным і шчырым. І не бяда, што некаторыя разгубіліся на сцэне і не змаглі данесці да гледачоў падрыхтаванае. Затое ж кожная з іх атрымала шквал глядацкіх апладысментаў.
А вось у практычнай частцы канкурсанткі адчувалі сябе ўпэўнена. Яны ведаюць і любяць сваю работу. Як накласці павязкі, паставіць кропельніцу, спавіць немаўляці… Прычым дэманстравалі свае ўменні на членах групы падтрымкі, на гледачах, а Людміла Каранеўская – на старшыні журы.
Удосталь пасмяяліся на гумарыстычным этапе. А апошні конкурс – хатняе заданне – канкурсанткі пераўтварылі ў сапраўднае шоу.
І вось журы аб’яўляе свой вердыкт: першае месца прысуджана Наталлі Абалонскай, другое – Марыне Шаўчэнкавай, трэцяе — Алене Красоўскай. Усе канкурсанткі атрымалі кветкі і каштоўныя падарункі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №40 ад 22.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *