17 верасня ў Шуміліне прайшоў прэм’ерны паказ у раённым цэнтры культуры мастацкай стужкі «На другім беразе». У зале быў аншлаг.
Адразу пасля заканчэння фільма сваімі ўражаннямі гледачы падзяліліся ўражаннямі.
Вольга Далецкая, дырэктар Шумілінскай СШ №1:
– Вельмі ўражана. Не магу супакоіцца ад стужкі, нібы перанеслася ў той час і жыву тымі падзеямі. Фільм адкрыў для мяне новыя гістарычныя факты. Ён вельмі надзённы. Сімвалічна, што яго прэм’ера адбылася ў Дзень народнага адзінства. Глядзіш стужку — і адчуваеш гонар за родную краіну, адчуваеш, што мы павінны быць адзінымі. На прэм’еру прыйшла з малодшай і старэйшай дочкамі. І не памылілася. Нас траіх уразіў момант, калі маці, якая памірае, просіць старэйшага сына паклапаціцца пра меншага. Гэты па-мацярынску, па-жаночы.
Кацярына Цуранава, памочнік выхавацеля дзіцячага сада №1 г. п. Шуміліна:
– Пра фільм «На другім беразе» шмат чытала і чула. Таму, зразумела, прапусціць прэм’ерны паказ не магла. Фільм спадабаўся. Стужка зацягвае літаральна з першых кадраў. Вось звычайныя беларускія жанчыны бароняць свой вясковы праваслаўны храм ад польскіх жандараў. Дрыжыкі бягуць па скуры. Увесь фільм пабудаваны на эмоцыях, перажываннях. Шчыра сказаць, усім раю паглядзець гэты фільм. Не пашкадуеце.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.