Шумилинские идеологи провели выездной семинар-совещание в Городке

Новости Общество

Абмен вопытам, пошук новых падыходаў у  рабоце

На гэтым тыднi ў Гарадку прайшоў выязны семiнар-нарада iдэалагiчнага актыву Шумiлiншчыны. Iдэолагi мелi магчымасць пазнаёмiцца з лепшымi напрацоўкамi iдэалагiчнай работы суседняга рэгiёна, абмеркаваць новыя формы i практыкi, пераняць тыя моманты, якiя неабходны для таго, каб наладзiць больш якасную i дзейсную работу ў сваiх калектывах.

Удзельнiкi семiнара пазнаёмiлiся з раённым цэнтрам, якi сёле-та стаў сталiцай ХХХ Дня белару-скага пiсьменства, пабывалi на экскурсii ў Гарадоцкiм раённым краязнаўчым музеi, усклалi кветкi на Мемарыяльным комплексе «Бессмяротнасць», наведалi Гарадоцкае прадпрыемства кацельняў i цеплавых сетак, яслi-сад № 2 г. Гарадка, Гарадоцкi аграрна-тэхнiчны каледж.

У Гарадоцкай дзiцячай школе мастацтваў адбылася дыялогавая пляцоўка разам з iдэолагамi Гарадоччыны, дзе спiкерамi выступiлi намеснiкi старшыняў Гарадоцкага i Шумiлiнскага райвыканкамаў Марына Здольнiкава i Iрына Шалахава. Удзельнiкi абмеркавалi актуальныя пытаннi грамадска-палiтычнага жыцця краiны, ролю СМI ў iнфармацыйнай бяспецы, якiм у сучасных умовах павiнен быць iдэолаг – абавязкова мець актыўную жыццёвую пазiцыю, пастаянна працаваць з людзьмi, як з моладдзю, так i ветэранамi, размаўляць з iмi, чуць iх запыты, быць псiхолагам. Як арганiзавана работа з моладдзю ў Шумiлiнскiм раёне газазабеспячэння, падзялiлiся iдэолаг прадпрыемства Кацярына Багданава.

Семiнар-нарада атрымаўся вельмi прадукцыйным i iнфармацыйна насычаным.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *