Готовим печь к отопительному сезону

Безопасность

Рыхтуй печ! Як правільна падрыхтавацца да ацяпляльнага сезона

Дамы з пячным ацяпленнем у зімовы сезон – гэта адначасова камфорт і праблема. А менавіта праблема для тых, хто ўспамінае пра печку толькі калі яе трэба паліць.

Пячное ацяпленне не церпіць абыякавасці: яно патрабуе рэгулярнага і стараннага догляду. Каб сустрэць халады ў поўным узбраенні, неабходна ўжо цяпер паклапаціцца, каб печка была ў парадку.

Статыстыка канстатуе: пажары ад няспраўных або няправільна эксплуатуемых печак адбываюцца ў асенне-зімовы перыяд практычна штодня.

Расколіны і зазоры ў кладцы неабходна старанна замазаць глінай. Пажарную небяспеку ўяўляюць таксама расколіны ў комінах – шчыліны для адкрытага полымя на гарышчы. Атынкаваны і пабелены комін заўсёды пакажа на магчымую праблему чорнай сажай.

Гэтак жа адна з распаўсюджаных прычын пажараў у ацяпляльны перыяд – перапальванне печы. Бяздумна паліць печ нельга. Пры моцных маразах, каб пазбегнуць бяды, гэта лепш рабіць двойчы ў суткі, з некаторым інтэрвалам. Гарачы попел з печак трэба высыпаць у яму, далей ад будынкаў, папярэдне затушыўшы вадой, пяском або снегам.

Каб папярэдзіць узнікненне пажару на выпадак, калі вугалькі раптам вываляцца з топкі, прыбіце перад ёй на драўлянай падлозе металічны ліст памерам не менш 50х70 см з негаручых матэрыялаў.

Але нягледзячы на існаванне перадтопачнага ліста, не пакідайце адкрытымі топачныя дзверцы і печку, якая паліцца, без нагляду. Гэта прамы шлях да пажару. Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпальванні лёгказагаральныя і гаручыя вадкасці, такія як бензін або газа. Не дазваляйце дзецям самастойна іх распальваць.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *