У пятніцу ў Полацку прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. У гэты дзень ушаноўвалі лепшых работнікаў ВУ «Полацкгаз» УП «Віцебскаблгаз». Шумілінскую дэлегацыю ўзначаліў дырэктар Раёна газазабеспячэння Юрый Волкаў.
Дырэктар ВУ «Полацкгаз» Пётр Арлоўскі ўручыў граматы і падзякі лепшым работнікам прадпрыемства. Сярод узнагароджаных – і шумілінскія рупліўцы: старшы майстар Мікалай Гапееў атрымаў Падзяку УП «Віцебскаблгаз», слесар аварыйна-аднаўленчых работ Аляксандр Архіпаў – Ганаровую грамату ВУ «Полацкгаз», аператар ПЭВМ Кацярына Багданава і вадзіцель аўтамабіля Юрый Клюеў – Падзякі ВУ «Полацкгаз». Званне «Ганаровы ветэран прадпрыемства» атрымаў слесар аварыйна-аднаўленчых работ Аляксей Цімафееў. У гэты дзень была адкрыта Дошка гонару ВУ «Полацкгаз». Сярод лепшых работнікаў прадпрыемства – кантралёр Наталля Пінчук і вядучы бухгалтар Людміла Максімава.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.