Дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу»
Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык завітаў у сям’ю Алены Гаўрылавай з вёскі Язвіна, каб уручыць яе дачке, 11-гадовай Марыі, камплект спартыўнага адзення. Маша падзякавала за такі падарунак: «Я вельмі люблю гуляць у футбол і спартыўная форма з красоўкамі будзе дарэчы».
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч у аграгарадку Кардон перадаў набор канцылярскіх прылад першакласніцы Кацярыне і трэцякласніцы Дашы Барысевіч, у вёсцы Мішкавічы канцылярскія прылады былі ўручаны мнагадзетнай сям’і Аглушэвічаў.
Старшыня арганізацыі Беларускага фонду міру Людміла Шаўцова і член праўлення Святлана Іванова завіталі ў вёску Пабеда, каб уручыць партфель, канцылярскія вырабы і грошы на спартыўны абутак дзевяцікласніку Арцёму Конышаву. Дабрачынная акцыя была праведзена і ў Шуміліне – пяцікласніца Вікторыя Трафімава ад раённай арганізацыі Беларускага фонду міру атрымала канцылярскія вырабы і сертыфікат у магазін «Ёршык».
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота 582
«У школу з Добрым сэрцам»
У апошні дзень лета ў рамках акцыі «У школу з Добрым сэрцам» першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева і галоўны спецыяліст райкама ГА БРСМ Лізавета Юшчанка наведалі сям’ю Кляцковых з Обалі. Яны ўручылі шасцікласніцы Дзіяне і чацвёртакласніку Віктару наборы канцылярскіх прылад і пажадалі выдатных адзнак у новым навучальным годзе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.