Оперативная сводка за прошедшую неделю

Происшествия

За мінулы тыдзень у раённы аддзел унутраных спраў паступіла 87 паведамленняў і заяў, расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

  • Раённым аддзелам Следчага камітэта і пракуратурай раёна ўзбуджана адна крымінальная справа па лініі крымінальнага вышуку.
  • За тыдзень выяўлена 20 адміністра-цыйных правапарушэнняў, 10 з якіх — за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы, 3 — за дробнае хуліганства, 2 — за непадпарадка-ванне супрацоўнікам РАУС.
  • Праведзена адпрацоўка 34 асоб, якія стаяць на розных прафілактычных уліках за правапарушэнне ў быце і злоўжыванне спіртнымі напіткамі.
  • Праверана 21 месца зборышч асоб асацыяльных паводзін.
  • У лячэбна-працоўны прафілакторый накіравана адна асоба.
  • Праверана 12 непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычнаяработа. Выяўлена 5 фактаў сямейнага нядобрабыту, інфармацыя накіравана ў аддзел па адукацыі райвыканкама.
  • Зарэгістраваны два дарожна-транспартныя здарэнні, людзі не пацярпелі.
  • Супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 51 парушэнне Правілаў дарожнага руху.
  • Восем вадзіцеляў ехалі за рулём аўто з непрышпіленымі рамянямі бяспекі, адміністрацыйныя пратаколы складзены на 5 веласіпедыстаў, якія пераязджалі праезную частку ва неўстаноўленым месцы і веласіпеды якіх не былі абсталяваны святловяртальнымі элементамі.
  • Выяўлена 9 пешаходаў, якія па-рушылі Правілы дарожнага руху, тры з іх не былі пазначаны флікерамі ў цёмны час сутак.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *