Как не стать жертвой кражи кошелька

Происшествия

Як не стаць ахвярай крадзяжоў сумак?

Крадзяжы сумак або кашалькоў маюць месца на рынку, у магазіне або ў іншым грамадскім месцы. Як гэтага пазбегнуць, расказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Жураў:

— У грамадскім месцы сумку неабходна трымаць закрытай блізка ля сябе. Каб не прыцягваць увагу злодзеяў, не даставайце ўсе грошы з кашалька. Увогуле не варта насіць з сабой вялікія сумы. Не рэкамендуецца класці кашалёк, ключы, мабільны тэлефон і іншыя каштоўныя рэчы ў кішэні ці поліэтыленавыя пакеты.

Вельмі зручны спосаб разліку за тавары ці паслугі — безнаяўны. Але грамадзяне нярэдка забываюць карткі ў банкаматах або губляюць, іх таксама могуць украсці. Таму ні ў якім разе нельга нікому паведамляць пін-код ці запісваць яго на картцы.

Здымаючы грошы ў банкамаце, станавіцеся максімальна блізка да яго, каб чужыя людзі не змаглі бачыць суму.

У цёмны час сутак неабходна пазбягаць малалюдных месцаў і неасветленых вуліц. Калі ззаду ідзе нехта падазроны, памяняйце накірунак і паспяшайцеся ў бліжэйшае мнагалюднае месца. А калі па рабоце вам прыходзіцца вяртацца дадому позна, у выпадку небяспеку пакарыстайцеся свістком, каб адпужнуць злодзеяў.

Ларыса КІСЯЛЁВА.

Участковыя інспектары РАУС праводзяць прыём грамадзян кожную сераду:
з 17.00 да 20.00 у каб. № 5 РАУС (вул. Вакзальная, д. 3);
з 10.00 да 13.00 – у памяшканнях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку сельскіх выканаўчых камітэтаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *