Пад азімы рапс у раёне адведзена 2400 гектараў.
Сеем азімы рапс!
Першымі справіліся з сяўбой азімага рапсу механізатары СФГ «Раднік». Яны засеялі 150 гектараў. ААТ «Ляжні» (350 га) і КУСГП «Сіроцінскі» (202 га) перавыканалі даведзены план на 117% і 101% адпаведна. Мяркуючы па тэмпах, на гэтым тыдні закончаць сяўбу ў ААТ «АграБаравінка» (на раніцу 21 жніўня дня справіліся з 93%). Па 70% да патрэбнага засеяна ў ААТ «Прыазёрны мір» і УП «Шумілінскі райаграсэрвіс».
Спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама настойліва рэкамендавалі фарсіраваць работы па сяўбе азімага рапсу ўсім сельгаспрадпрыемствам.
Людміла ЗУЙКОВА.