Жительнице Шумилино звонок обошёлся в 1400 рублей

Происшествия

Кошт званка –1 400 рублёў

–  Следчыя райаддзела пастаянна ўзбуджаюць крымінальныя справы па фактах крадзяжоў з банкаўскіх картак, – пачала гутарку старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь аддзела Кацярына Каяновіч.


Ганне (імёны зменены па этычных меркаваннях) 49 гадоў. Яна доўгі час працуе прадаўцом у адным з шумілінскіх магазінаў. Менавіта ў краме на бачным месцы вісіць інфармацыйны плакат пра кібербяспеку, на якім вялікімі літарамі напісана: «Супрацоўнікі праваахоўных органаў і банкаў ніколі не тэлефануюць на вайбер ці іншыя месанджары!». Плакат вісеў, толькі вось Ганна не надавала яму вніякага значэння. А дарэмна, што не запомніла гэтыя словы…

Жанчыне патэлефаналі на вайбер з Мінска:
– Добры дзень. Вас турбуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў галоўнага ўпраўлення горада Мінска. Маёр Іваноў. Вы праходзіце пацярпелай па крымінальнай справе ў адносінах да работнікаў аднаго з банкаў. Персанальныя звесткі вашай банкаўскай карткі перададзены злодзеям.

Жанчына пачула, што яна ўдзельнічае ў сакрэтнай спецаперацыі па выкрыццю злачынцаў і нікому не павінна пра яе расказваць. Далей, каб аберагчы банкаўскую картку Ганны, яе «пераключылі» на «супрацоўніка … Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь». «З вашай праблемай мы разбяромся, – пачула жанчына. – Калі ў вас ёсць іншыя карткі, то грошы з іх перавядзіце на асноўную (Ганна зрабіла гэта, – аўт.). Цяпер вам неабходна ўстанавіць спецыяльную праграму, з яе дапамогай мы зможам засцерагчы вашу картку. Праграму зараз высылаем на вайбер».

Ганна адразу ўстанавіла гэтую праграму на тэлефон. Пасля чаго смартфон «пачаў жыць сваім жыццём»: пачалі ўсплываць нейкія вокны, якія немагчыма было закрыць, на каманды не рэагаваў. Пасля перазагрузкі тэлефона ўбачыла паведамленне, што з карткі спісаны 1400 рублёў. Жанчына адразу звярнулася ў міліцыю.

«Зараз вядзецца следства, – расказвае Кацярына Каяновіч. – Спрабуем высветліць з якога нумара быў званок, пасля гэта зможам знайсці «маёра Іванова» і «супрацоўніка банка». Раскрыццё падобных злачынстваў займае даволі працяглы час, бо злачынцы прыдумваюць новыя схемы».

Кацярына Каяновіч адзначае, што злачынцы пераважна тэлефануюць на вайбер, у якім з’явілася магчымасць засцерагчы сябе ад непрыемных званкоў:
Зайдзіце ў настройкі. Далей ідзіце ў «выклікі і паведамленні», знайдзіце «абарона ад лішніх званкоў» (у самым нізе) і пастаўце там птушачку. Пасля гэтага вы не будзеце атрымліваць званкі ад невядомых карыстальнікаў, якіх няма ў вашых кантактах.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *