Як ўладкавацца на работу замежнаму грамадзяніну?
У новай рэдакцыі закона «Аб знешняй працоўнай міграцыі», якая ўступіла ў сілу з 1 ліпеня бягучага года, спрошчана працэдура прыцягнення замежнай рабочай сілы ў Беларусь.
Для нашай рэспублікі папулярныя працэсы знешняй працоўнай міграцыі: беларусы знаходзяць работу за мяжой, а замежныя грамадзяне – у нашай краіне. І гэтыя міграцыйныя патокі важныя для развіцця эканомікі. Закон утрымлівае нямала навацый, звязаных са спрашчэннем працэдуры прыцягнення рабочай сілы ў Беларусь.
Пра найбольш значныя моманты новай рэдакцыі закона «Аб знешняй працоўнай міграцыі» мы папрасілі расказаць старшага інспектара групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Фёдара Пастаялкіна.
Зменены і дапоўнены пералік замежных грамадзян, работа якіх не будзе рэгулявацца законам.
– Так, спецыяльны дазвол на права за-ймацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі цяпер не трэба атрымліваць удзельнікам студэнцкіх атрадаў; работнікам прадстаўні-цтваў замежных арганізацый, камандзіраваных для работы на тэрмін не больш за два месяцы; сезонным работнікам і працуючым па дагаворах у сельскай гаспадарцы тэр-мінам не больш за шэсць месяцаў у каляндарным годзе; тым, хто атрымлівае ў Бе-ларусі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю, тым, хто працуе па прафесіях рабочых (служачых), уключаных Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ў пералік прафесій, на якія прыцягваюцца замежныя грамадзяне без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынка працы; творчым работнікам, спецыялістам, запрошаным у Беларусь для рэалізацыі культурных праектаў
Ці можа замежны грамадзянін працаваць у некалькіх наймальнікаў?
– У Законе захавана патрабаванне аб атрыманні наймальнікамі спецыяльнага дазволу для кожнага асобнага замежнага грамадзяніна. Значыць, калі такі дазвол ёсць, то замежны грамадзянін можа працаваць у некалькіх наймальнікаў.
Якія патрабаванні пры ўладкаванні на работу высокакваліфікаванага работніка?
– Такі замежны грамадзянін павінен мець прафесійную адукацыю, мець вопыт работы не менш за пяць гадоў, у працоўным дагаворы з ім памер зарплаты павінен быць указаны не менш за пяцікратны памер мінімальнага заробку, устаноўленага ў Рэспубліцы Беларусь.
Якія ўмовы прыняцця на работу замежнага грамадзяніна ў якасці кіраўніка камерцыйнай арганізацыі, у стварэнні якой ён удзельнічаў?
– Існуюць некалькі ўмоў прыняцця на работу: прафесійныя веды, уменні і навыкі, якія пацвярджаюцца дакументам аб адукацыі; стаж работы па прафесіі не менш за 2 гады; заработная плата па працоўным дагаворы не менш за пяцікратны памер мінімальнага заробку, устаноўленага ў Рэспубліцы Беларусь.
Ці можна з замежным работнікам заключаць кантракт?
– Згодна з арт. 33 Закона з мігрантамі заключаецца тэрміновы працоўны дагавор, тэрмін якога не павінен перавышаць тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу. Прычым, у дагаворы павінны быць указаны ўмовы пераезду ў Беларусь, харчавання, пражывання, медыцынскага абслугоўвання, памер аплаты працы.
Куды павінен паведаміць наймальнік, калі бярэ на работу замежных грамадзян?
– З 1 ліпеня наймальнік абавязаны паведаміць у групу па грамадзянстве і міграцыі РАУС аб заключэнні і скасаванні працоўнага дагавору ў тэрмін, якія не перавышае 3 ра-бочыя дні з даты заключэння ці скасавання працоўнага дагавору.
Падрыхтавала Ларыса КІСЯЛЁВА.