Цягнік умомант не спыніцца
Чыгуначны пераезд – адзін з найбольш небяспечных участкаў дарогі. Згадзіцеся, падчас сутыкнення легкавога аўто з цягніком у вадзіцеля і пасажыраў нямнога шансаў на жыццё. Таму прафілактычныя рэйды на такіх участках – гэта важна і патрэбна, лічаць супрацоўнікі ДАІ.
У ходзе чарговых прафілактычных мерапрыемстваў інспектары дарожнапатрульнай службы ДАІ РАУС Аляксандр Дземянёў і Павел Пучкоў дзяжурылі на чыгуначным пераездзе аўтадарогі ШумілінаСураўні. Усе вадзіцелі ў гэты дзень рухаліся па правілах: спыняліся перад чыгуначным пераездам і толькі ўпэўніўшыся ў бяспецы працягвалі рух. Безумоўна, нікому і ў галаву не прыходзіла пераехаць чыгунку на чырвонае святло святлафора. Жыццё дарагое кожнаму, ды і побач жа дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ. Яны нагадвалі ўсім вадзіцелям, якіх спынялі, наколькі важна захоўваць правілы дарожнага руху. Падчас рэйду быў спынены жыхар райцэнтра на скутары, які не меў вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі. Складзены адміністрацыйны пратакол, кіроўцу пагражае штраф ад 5 да 20 БВ.
Даведка ГП. У гэтым годзе на чыгунцы зарэгістраваны два парушэнні (пераезд на чырвонае святло), за якія вадзіцелі заплацілі штраф да 4 БВ.
Ларыса КІСЯЛЁВА.