18 августа был создан Сиротинский райотдел милиции

Актуалии Официально

Шумілінскай міліцыі – 90 год
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела ўнутраных спраў!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з юбілеем – 90-годдзем з дня ўтварэння раённага аддзела ўнутраных спраў.
Здаўна глыбокай павагай і пашанай акружаны людзі, якім выпала высокая місія ахоўваць мірнае жыццё і працу сваіх суайчыннікаў, спакой і правапарадак краіны. Адметнымі якасцямі кожнага міліцыянера заўсёды былі і застаюцца мужнасць, стойкасць і адвага. Супрацоўнікі ўнутраных спраў у сваёй паўсядзённай дзейнасці нязменна праяўляюць высокую прафесійнасць і самаадданасць, застаюцца вернымі свайму абавязку ахоўваць бяспеку кожнага грамадзяніна.
Жадаем шчасця і згоды вашым сем’ям, аптымізму і настойлівасці ў дасягненні жыццёвых мэт, упэўненасці ў заўтрашнім дні і далейшых поспехаў у працы на карысць нашага раёна.

З нагоды юбілею
Шумілінскаму раённаму аддзелу ўнутраных спраў – 90 гадоў. 18 жніўня 1920 года было створана Сіроцінскае раённае аддзяленне міліцыі.
Вельмі нялёгка прыйшлося міліцыянерам у гады калектывізацыі і Вялікай Айчыннай вайны. Шмат нягод чакала абаронцаў правапарадку ў пасляваенны час. Як па ўсёй Беларусі, так і ў раёне быў высокі рост злачыннасці. Але рукі не апускалі, ваявалі: дзе важкім словам, а дзе і са зброяй у руках.
Напярэдадні свята прыгадаем былых начальнікаў РАУС. Дзякуй М. У. Паршыкаву, які ўзначальваў аддзел унутраных спраў у 1967-74 гг., Л. І. Літоўку (1974-84 гг.), М. Я. Барадаўку (1984-94 гг.), В. Я. Шархуну (1994-2002 гг.), М. В. Дзегцярову (2002-2003 гг.), Р. А. Ткачонку (2003-2008 гг.). Зараз начальнікам РАУС з’яўляецца Раман Канстанцінавіч Бабіч. Пад яго кіраўніцтвам сёння працуюць больш за семдзесят міліцыянераў. Наша задача – ахоўваць грамадскі парадак, каб людзі маглі адчуваць сябе абароненымі.
Напярэдадні юбілею віншуем усіх былых і сённяшніх супрацоўнікаў РАУС са святам, зычым здароўя і дабрабыту.
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *