«Сама буду выбіраць партфель!»
Жнівень – гарачы месяц для райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Трэба сабраць звесткі пра сем’і, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, каб аказаць ім дапамогу па зборах у школу. Не абыходзяць увагай і малазабяспечаныя сем’і, і тыя , якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
У пачатку тыдня з Мікіціхі за школьнымі пакупкамі прыехала Таццяна Жыжова з дачкой Маргарытай, будучай першакласніцай. Разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Пусянковай прыйшлі ў магазін райцэнтра, каб выбраць падарункі да школы. «Сама буду выбіраць партфель – за-явіла Маргарыта. – Хачу, дзе сабачка намаляваны!» Па памеры і колеры падышоў. Потым Маргарыта выбірала сабе чаравікі, у якіх будзе хадзіць у школу. Пакупкі былі аплачаны за кошт прафсаюза.
Таццяна Жыжова расказала, што раней яе муж працаваў жывёлаводам у сельгаспрад-прыемстве «Лаўжанскае», а цяпер па стане здароўя мае нерабочую групу. А што прафсаюз не забыўся пра сям’ю, пра іх дачку-першакласніцу – такая ўвага дарагога каштуе, і за гэта вялікі дзякуй.
Да слова. Ва ўсіх пярвічных прафсаюзных арганізацыях раёна вядзецца дапамога да школы мнагадзетным, малазабяспечаным няпоўным сем’ям. Памер матэрыяльнай дапамгі прапісаны ў калектыўных дагаворах прадпрыемстваў зыходзячы з іх магчымасцяў, расказала старшыня раённа-га аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава.
У ТЭМУ
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 28 ад 19 студзеня 2021 зацверджана Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021-2025 гады». Згодна з ёй і паводле рашэння раённага Савета дэпутатаў запла-навана аказаць матэрыяльную дапамогу 236 сем’ям, якія выхоўваюць 515 дзяцей, расказала загадчыца аддзялення ком-плекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН Наталля Юрчанкова.
Матэрыяльная дапамога з раённага бюджэту прадугледжана для мнагадзетных сем’яў, якія выхоўваюць па трое і больш непаўналетніх дзяцей. На раніцу ўчарашняга дня дапамогай скарысталіся 119 сем’яў, якія выхоўваюць 404 дзіцяці.
Ларыса ЗАЙЦАВА.