Фотоловушки помогают лесникам выявлять нарушителей

Закон

У цяперашні час работнікам дзяржаўнай лясной аховы ў рабоце па выяўленні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на тэрыторыі ляснога фонду, як і па іншых напрамках, істотна дапамагаюць сучасныя тэхналогіі.

Пэўную частку парушэнняў дапамагаюць выявіць фотапасткі і беспілотныя лятаючыя апараты, іншымі словамі, квадракоптары. Не выключэннем з’яўляецца і Шумілінскі лясгас.

Так за чэрвень-ліпень пры дапамозе фотапастак на тэрыторыі Шумілінскага раёна выяўлены два правапарушэнні на тэрыторыі ляснога фонду.

Так, у чэрвені двое мужчын пры ўведзенай забароне на наведванне лясоў самавольна адкрылі шлагбаум пры ўездзе ў лясны фонд. Варта адзначыць, што на дадзеным шлагбауме меліся папераджальныя знакі аб тым, што вядзецца фота – і відэаназіранне, а таксама, што наведванне лесу забаронена. Зараз устанаўліваюцца вінаватыя асобы. За дадзенае правапарушэнне ім пагражае штраф да 12 базавых велічынь (арт. 16.21 КаАП Рэспублікі Беларусь).

У ліпені, праз два тыдні пасля першага выпадку, фотапастка выявіла выпадак дробнага крадзяжу дроў колатых, якія знаходзяцца ў лясным фондзе на прамежкавым складзе лясгаса (на здымку). Пры садзейнічанні Шумілінскага РАУС вінаватая асоба была выяўлена і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па арт.11.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Пераканаўча просім у выпадку ўвядзення абмежавання і забароны на наведванне лясоў з разуменнем ставіцца да гэтых мерапрыемстваў, выконваць патрабаванні работнікаў дзяржаўнай лясной аховы, устрымлівацца ад наведвання лясоў у вызначаныя перыяды часу.

Антон ШАБАНАЎ, інжынер па ахове і абароне лесу Шумілінскага лясгаса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *