В День Победы весенний сев завершили в ОАО «Придвинский»

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Адсеяліся першымі
9 мая стаў сапраўды святочным днём для механізатараў ААТ “Прыдзвінскі”. Дню перамогі яны падарылі сваю працоўную перамогу  – менавіта ў гэты дзень “Прыдзвінскі” фінішаваў па сяўбе яравых зерневых і зернебабовых, яравога рапсу. Але пасяўныя работы не закончаны. “Прыступілі да сяўбы кукурузы, пад гэту культуру адведзена 450 гектараў палеткаў, – расказала галоўны аграном гаспадаркі Р. С. Гарлачова. – Кукурузу мяркуем адсеяць за тыдзень”.
На 10 мая яравыя зерневыя і зернебабовыя адсеялі таксама “Прыазёрны мір”, “Лаўжанскае”, “Раднік”.  Як нам паведаміў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці райсельгасхарчу С. П. Басаў, блізкія да завяршэння сяўбы яравых зерневых “Сіроцінскі”, “АргаБаравінка” і “Ляжні”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №37 ад 11.05.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *