Каб папярэдзіць злачынствы, выключыць факты безгаспадарчасці, супрацоўнікі РАУС праводзяць мерапрыемствы па кантролі за правядзеннем уборачнай кампаніі.
Якія правапарушэнні часцей здзяйсняюцца на аб’ектах АПК і якая адказнасць за гэта прадугледжана, адказвае ўчастковы інспектар РАУС Аляксандр Жураў:
Якая адказнасць прадугледжана за крадзеж паліва?
– У мінулым годзе супрацоўнікі РАУС вывілі 17 фактаў дробных крадзяжоў гаруча-змазачных матэрыялаў і кармоў з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Усе вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 11.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Сёлета выяўлены адзін факт крадзяжу 27 літраў афарбаванага дызельнага паліва механізатарам КУСГП «Ульскі». У адносінах да вінаватай асобы складзены адміністрацыйны пратакол, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 30 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Летась выяўлена 6 фактаў незаконнага абароту дызельнага паліва (перавозка, захоўванне, выкарыстанне). Нагадваем, што ў краіне забаронена набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыя фізічнымі асобамі афарбаванага паліва. Па ўсіх шасці фактах вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці па ч. 3 арт. 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь. За правапарушэнне прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 БВ.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.